напра́жыць, ‑пражу, ‑пражыш, ‑пражыць; зак., чаго.
Пражаннем прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напражыць гароху.
напрака́т, прысл.
У часовае карыстанне за плату. Уздоўж пакойчыка ненакрыты даўгаваты стол, вакол стала гнутыя венскія крэслы, што былі ўзяты напракат з рэстаранчыка паблізу. Мележ.
напрако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Пракапаць, пракласці вялікую колькасць чаго‑н. Напракопваць падземных хадоў.
напракру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Пракруціць, прасвідраваць вялікую колькасць чаго‑н. Напракручваць дзірак.
напрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад напрактыкаваць.
2. у знач. прым. Які зрабіўся ў выніку доўгіх практыкаванняў умелым, вопытным. Напрактыкаванае вока Шырокага адразу аднесла гасцей да належнай катэгорыі. Колас.
напрактыкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Разм. Практыкуючыся, набыць якія‑н. навыкі ў чым‑н. Напрактыкавацца ў слясарнай справе. □ Язэпка церабіў сукі. Ён так напрактыкаваўся на гэтай рабоце, што, здаецца, мог ссякаць іх, заплюшчыўшы вочы. Якімовіч.
напрактыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Разм. Шляхам доўгіх практыкаванняў зрабіць умелым, вопытным. Напрактыкаваць вучня ў рашэнні задач. Напрактыкаваць памяць.
напрактыко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напрактыкаваны.
напраку́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм. Нарабіць чаго‑н. непрыемнага, бяды; нагарэзнічаць. [Скрыпка:] — Я вельмі ўдзячны вам за добрыя словы [аб сыне]. Але, хай яго, нешта там ён у школе напракудзіў. Дубоўка.
напрала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.
1. Пралезці ў вялікай колькасці куды‑н. праз праход, адтуліну і пад. Напралазіла многа дзяцей у сад.
2. перан. Пралезці, трапіць куды‑н. у вялікай колькасці, скарыстаўшы хітрасць, спрыт. Напралазіць у арганізацыю.