Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бру́чкавы, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны з бручкі. Бручкавы сок.

бручко́ўнік, ‑у, м.

Бручкавае бацвінне, лісце бручкі.

бру́шка, ‑а, н.

1. Памянш. да бруха. // Разм. жарт. Тоўсты жывот (у чалавека).

2. Задняя частка цела членістаногіх. Брушка чмяля.

брушны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае дачыненне да жывата, да поласці жывата. Брушныя плаўнікі.

•••

Брушны тыф гл. тыф.

брушы́на, ‑ы, ж.

Унутраная абалонка брушной поласці. Запаленне брушыны.

брушы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да брушыны. Брушынная паверхня.

бруя́, ‑і, ж.

Вузкі бруісты паток вады; цурок. Неўгамонныя тры крыніцы б’юць, З першай — саснякі баравыя п’юць, А ў другой, крутой, веснавой бруі, Галасы свае мыюць салаўі. Танк.

брыва́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі густымі бровамі. Шафёр, брывасты, з густой чупрынай, камлюкаваты і, відаць, дужы чалавек, не адказаў. Вышынскі.

брыво́, ‑а; мн. бровы; Р броў, броваў і брывоў, Д бровам і брывам, Т бровамі і брывамі, М аб бровах і брывах; н.

Дугападобная палоска валасоў над вачамі. Маня набірала ў прыгаршчы вады і са смехам палівала на хлопчыка, лёгенька шлёпала яго па тоўстых ручках, ледзь чутна праводзіла пальцам па чорных дугах броў. Васілевіч. Тодар паблісквалі вачамі з-пад пасівелых броваў. Чорны. Ты прайшла з касою чорнай Над малінавым берагам, Пад крылатымі брывамі Хітравата ззялі вочы. Панчанка.

брывяны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае дачыненне да брыва. Адкрыты лоб, сама смуглява, А што найбольш прывабна ў ёй [Марыне], Дык гэта вочы, іх аправа Пад тонкай дужкай брывяной. Колас.