Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

кастарэ́з, ‑а, м.

Майстар разьбы па косці. Ілюль быў выдатным мастаком-кастарэзам. З маржовых іклаў ён вельмі добра выразаў птушак, звяроў, людзей, паўночныя пейзажы. Бяганская.

кастарэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разьбы па косці. Кастарэзнае майстэрства. Кастарэзная арцель.

кастля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць кастлявага.

кастля́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі. Бабцы было гадоў пад дзевяноста. У твары і ў кастлявых руках ні крывінкі, вочы выцвілі, высахлі. Лобан.

2. Сухарлявы, хударлявы. — Дарогу трэба перакрыць на суткі, — сіпатым, прастуджаным голасам гаварыў капітан — высокі кастлявы чалавек са шчаціністым змораным тварам. Быкаў.

касто́р, ‑у, м.

Суконная шарсцяная тканіна з густым ворсам.

[Фр. castor ад грэч. kástōr — бабёр.]

касто́равы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з кастору. Касторавае паліто.

кастра́, ‑ы, ж.

Тое, што і кастрыца. Ільняною кастрой двор усыпаны ў нас, І ідзём з новым кужалем мы. Прыходзька.

кастрабето́н, ‑у, м.

Будаўнічы матэрыял, які вырабляецца на аснове цэментнага вязкага рэчыва і запаўніцеля з ільнопяньковай кастрыцы.

кастра́вы,

гл. кастрывы.

кастра́т, ‑а, М ‑раце, м.

Той, каго кастрыравалі. Бычок-кастрат.