Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авантуры́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і авантурыстычны.

ава́р,

гл. авары.

ава́рац,

гл. аварцы.

ава́рка,

гл. аварцы.

ава́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аварцаў, авараў, уласцівы аварцам, аварам, належыць ім. Аварская мова.

ава́рцы, ‑аў; адз. аварац, ‑рца, м.; аварка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. аваркі, ‑рак; ж.

Народ, які складае частку насельніцтва Дагестанскай АССР.

ава́ры, ‑аў; адз. авар, ‑а, м.

Цюркскія плямёны, якія ўварваліся ў 6 ст. ў прыдунайскія землі і ўтварылі там самастойную дзяржаву, што праіснавала да пачатку 10 ст.

авары́йнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць аварый. Барацьба з аварыйнасцю. □ Аварыйнасць і няшчасныя выпадкі выклікаюцца грубымі парушэннямі правіл бяспекі руху. «Звязда».

авары́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аварыі. Аварыйны сігнал. Аварыйная сітуацыя. // Які выкарыстоўваецца ў самых пільных выпадках. Твар зампаліта быў белы як палатно. Відно было, што яму не хапала паветра, бо ён адкручваў аварыйны кран кіслароднага прыбора. Алешка. // Прызначаны для ліквідацыі аварыі. Хлопцы ведалі, што на ветцы стаіць аварыйны цягнік, цягнік-электрастанцыя. Лынькоў.

авары́йшчык, ‑а, м.

Разм.

1. Той, хто нясе аварыйную службу, ліквідуе аварыі.

2. Нядбайны рабочы, які дапускае аварыі.