авало́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Захапіць, узяць сілай; завалодаць. Спроба ворага з ходу авалодаць пераправай.. не ўдалася. Брыль. // перан. Падначаліць сабе, падпарадкаваць свайму ўплыву. Авалодаць увагай.
2. Ахапіць, апанаваць (пра стан, думкі, пачуцці). Цяжкая стома авалодала ўсім целам, не хапала паветра. Гамолка. «Глупства ўсё гэта, не можа быць», — суцяшаў сам сябе Казімір, як бы баючыся таго новага пачуцця, што авалодала ўсёй яго істотай. Краўчанка.
3. Трывала засвоіць што‑н., навучыцца карыстацца, кіраваць чым‑н. Авалодаць англійскай мовай. Авалодаць агратэхнікай. Авалодаць станком.
•••
Авалодаць сабой — вярнуць страчанае самамавалоданне. Госць падаўся да дзвярэй, але зноў авалодаў сабою і спакойна сеў. Чорны.
авало́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. авалодваць — авалодаць.
авало́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да авалодаць.
ава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму авала. Гэты пакой — пусты, авальнай формы, вышынёю ахоплівае два паверхі. Бядуля. Вакол рота на запалых шчоках прарэзаліся авальныя маршчыны. Дамашэвіч.
аванга́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл. Авангард.. [белапалякаў] ужо выйшаў на правы бераг, кіламетрах у паўтара ад таго месца, дзе занялі пазіцыю партызаны. Колас.
2. перан. Найбольш свядомая, вядучая частка якой‑н. грамадскай групы, класа. Выбіраючы рабочую партыю, марксізм выхоўвае авангард пралетарыяту, здольны ўзяць уладу і весці ўвесь народ да сацыялізма, накіроўваць і арганізоўваць новы лад, быць настаўнікам, кіраўніком, правадыром усіх працоўных і эксплуатуемых у справе ўстройства свайго грамадскага жыцця без буржуазіі і супроць буржуазіі. Ленін.
•••
У авангардзе — наперадзе, у першых радах.
[Фр. avant-garde.]
аванга́рдны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да авангарда (у 1 знач.). Авангардная рота.
2. перан. Перадавы. Авангардная роля камуністаў.
авангарды́зм, ‑у, м.
Агульная назва розных кірункаў у буржуазным мастацтве 20 в., якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых сродкаў выяўлення і фармальнай структуры твора.
авангарды́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Прадстаўнік авангардызму.
авангарды́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да авангардызму, авангардыста, уласцівы ім. Авангардысцкае мастацтва.