Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авія...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае: 1) слову «авіяцыйны», напрыклад: авіябомба, авіязлучэнне, авіямеханік, авіяспецыяліст, авіяпрыборы, авіяпарк, авіяпрамысловасць; 2) слову «паветраны», напрыклад: авіядэсант, авіясувязь, авіятранспарт.

авіяапы́рскванне, ‑я, н.

Апырскванне палёў хімічнымі рэчывамі пры дапамозе авіяцыі.

авіяба́за, ‑ы, ж.

Аэрадром з рамонтнымі майстэрнямі, складамі і абслуговымі падраздзяленнямі для забеспячэння дзеянняў авіяцыі.

авіябо́мба, ‑ы, ж.

Снарад абцякальнай формы, напоўнены выбуховымі запальнымі або атрутнымі рэчывамі, які скідваецца з лятальнага апарата ў стан ворага або на важныя аб’екты ў яго тыле.

авіябудава́нне, ‑я, н.

Вытворчасць лятальных апаратаў, прыбораў і абсталявання для авіяцыі.

авіябудаўні́к, ‑а, м.

Работнік авіяцыйнай прамысловасці.

авіядэса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Войска, якое высаджваецца з самалётаў, верталётаў на тэрыторыю праціўніка для ўдзелу ў баявых аперацыях.

авіядэса́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да авіядэсанта. Авіядэсантныя войскі.

авіязаво́д, ‑а, м.

Авіяцыйны завод.

авіяканстру́ктар, ‑а, м.

Канструктар лятальных апаратаў і рухавікоў да іх.