Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авіялі́нія, ‑і, ж.

Пастаянны маршрут транспартных самалётаў паміж двума або некалькімі населенымі пунктамі; паветраная лінія.

авіямадэлі́зм, ‑у, м.

Канструяванне, пабудова і запуск мадэляў лятальных апаратаў.

авіямадэлі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца авіямадэлізмам.

авіямадэ́ль, ‑і, ж.

Мадэль лятальнага апарата.

авіямадэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да авіямадэлі. Авіямадэльны гурток.

авіяма́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Тое, што і авіяносец.

авіяно́сец, ‑носца, м.

Карабель, прыстасаваны для ўзлёту, пасадкі і перавозкі самалётаў.

авіяпо́шта, ‑ы, ДМ ‑шце, ж.

Перавозка пошты паветраным транспартам. Паслаць пісьмо авіяпоштай.

авіясу́вязь, ‑і, ж.

Паветраная сувязь.

авія́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца лётнай справай, авіяцыяй; лётчык.

[Фр. aviateur.]