Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

до́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Плоскі, адносна шырокі і нятоўсты кавалак дрэва, выпілаваны або вычасаны з бервяна. Напілаваць дошак. Сасновая дошка. Замяніць дошкі ў падлозе. □ Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам. Выклікаць вучня да дошкі. Запісаць сказ на дошцы.

3. Прыстасаванне для чаго‑н. у выглядзе пліты, пласціны. Грыфельная дошка. Дошка для аб’яў. Чарцёжная дошка. Шахматная дошка.

•••

Дошка гонару — дошка з прозвішчамі і фатаграфіямі перадавікоў вытворчасці.

Мемарыяльная дошка — дошка, якая служыць для увекавечання памяці аб якой‑н. асобе або падзеі.

Чорная дошка — дошка з прозвішчамі адсталых у рабоце або вінаватых у чым‑н.

Чырвоная дошка — тое, што і дошка гонару.

Ад дошкі да дошкі — ад пачатку да канца, усё, нічога не прапускаючы (прачытаць і пад.).

Разбіцца ў дошку гл. разбіцца.

Свой у дошку гл. свой.

Ставіць на адну дошку гл. ставіць.

Як дошка — пра вельмі худога чалавека.

до́шчачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да дошка; невялікая дошка.

драбаві́к, ‑а, м.

Паляўнічае ружжо для стральбы шротам. [Палкоўніка і афіцэраў] канваіравалі каля дваццаці чалавек з вінтоўкамі, з драбавікамі. Лынькоў. Там, пасля нарады з паняй Авялінай, ён [пан Булыга] узброіўся драбавіком і ўсю ноч, як прывід, снаваў па маёнтку — баяўся, каб даўгінаўцы не пахадзілі каля яго будынкаў з запалкамі. Бажко.

драбі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Драбільная машына.

драбі́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны да драблення, раскрышвання чаго‑н. Драбільная машына. Драбільны цэх.

драбі́на,

гл. драбіны.

драбі́нка 1,

гл. драбінкі.

драбі́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Маленькі кавалачак, часцінка чаго‑н. Качан працягнуў дзяўчыне падарунак — з маленькіх шкляных драбінак пацеркі, якія купіў у раймагу. Ваданосаў. З-пад ног сухі пясок цячэ Янтарнымі драбінкамі. Хведаровіч.

драбі́нкі, ‑нак; адз. драбінка ​1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і драбіны, драбіна; невялікія драбіны, драбіна. Стары вынес з канюшні збрую, паклаў яе ў парадку драбінак. Ляўданскі. Мухі і сляпні не давалі спакою каню, атакуючы яго з усіх бакоў, і Марцін час ад часу саскокваў з драбінкі, каб адагнаць іх. Мележ.

драбі́ны, ‑бін; адз. драбіна, ‑ы, ж.

1. Драўляная прыстаўная лесвіца. [Хлопцы] залазілі .. [на вышкі] па высокіх драбінах .. праз закотнае акенца. Якімовіч. У хляве было аж пад бэльку сена. Да яе была прыстаўлена драбіна. Пташнікаў.

2. Сялянскія калёсы з рашотчатымі бакамі. У нядзельку раненька, ледзь толькі займала чырвань па ўсходзе, Лабановіч сядзеў ужо на сене ў драбінах і выязджаў з вёскі. Колас. Двор поўніўся людскім гоманам; рыпелі колы ёмістых драбін, бразгала жалеза. Хадкевіч.

драбі́цца, дробіцца; незак.

1. Развівацца, крышыцца, разломлівацца на дробныя часткі. Некаторыя пароды каменя лёгка дробяцца. Хвалі дробяцца аб скалы. □ Ярка свяцілі пражэктары, і святло ад іх драбілася ў вадзе. Асіпенка. // Расчляняцца на больш дробныя часткі. — Навакола, у крупінках эфіру, носяцца частачкі матэрыі, складаюцца, дробяцца і родзяць новае ды новае ў бязмернасці вякоў. Гартны.

2. Зал. да драбіць.