Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

беладо́нна, ‑ы, ж.

1. Шматгадовая травяністая ядавітая расліна сямейства паслёнавых з чорнымі ягадамі.

2. Лякарства з карэнняў і лісцяў гэтай расліны.

[Іт. belladonna прыгожая дама.]

беладрэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які зроблены з дрэва без паліроўкі і фанернага аздаблення. // У якім вырабляюцца падобныя вырабы. Беладрэўны цэх.

беладрэ́ўшчык, ‑а, м.

Сталяр, які вырабляе простую непаліраваную мэблю з дрэва без фанернага аздаблення.

беладу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Млекакормячая жывёліна роду куніц (з белай плямай на горле); каменная куніца.

БелА́З, ‑а, м.

Шматтонны грузавы аўтамабіль, які выпускаецца Беларускім аўтамабільным заводам.

белазо́ры, ‑ая, ‑ае.

Абл. Светлы (пра вочы). Вочы белазорыя Упіваюць сінь. Глебка. Перад ім [Уладзікам], як жывы, стаяў.. Хмялевіч — вуграваты, асмуглы твар, белазорыя ўважлівыя вочы. Крапіва. / у паэт. ужыв. Белазорае бабіна лета ў гародчыку расцвіло. Вялюгін.

белазу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Млекакормячая жывёліна сямейства землярыек (нагадвае мыш, корміцца насякомымі).

белазу́бы, ‑ая, ‑ае.

У якога вельмі белыя зубы. Красуня белазубая Йдзе да сваёй ракі, Нялюбаму ці любаму Ў ёй мые ручнікі? Пысін.

белака́менны, ‑ая, ‑ае.

Паэт. Пабудаваны з белага каменю. Белакаменны палац. // Які складаецца з пабудоў такога каменю. Белакаменны горад.

белакапы́тнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з духмянымі чырвонымі, бела-жоўтымі або брудна-пурпуровымі кветкамі.