Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кары́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Чорны дробны вінаград без костачак.

[Ад геагр. назвы.]

кары́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да карына; невялікая карына. Антон нервова пальцамі адкалупаў нейкую карынку на зрубе калодзежа. Грамовіч.

кары́нфскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да старажытнагрэчаскага горада Карынфа. // Які з’яўляецца выражэннем архітэктурнага стылю, што склаўся ў Старажытнай Грэцыі ў Карынфе. Карынфская калона.

кары́слівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць карыслівага; прага да нажывы, выгады. Крылоўская байка выкрывала крывадушнасць цара, карыслівасць чыноўнікаў. Казека. Не карыслівасць і эгаізм, а бясконцая адданасць народу, маральная чысціня і святая нянавісць да сацыяльнай несправядлівасці — вось духоўны кодэкс рэвалюцыянераў-дэмакратаў. У. Калеснік.

кары́слівец, ‑ліўца, м.

Разм. Тое, што і карысталюбівец.

кары́слівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае на ўвазе выгаду, карысць, заснаваны на карысці. Карыслівыя інтарэсы. Карыслівыя мэты. □ [Васіля] закранула яе [Машына] халодная, карыслівая разважлівасць. Шамякін.

2. Які імкнецца да асабістай выгады, карысці. Карыслівы чалавек.

кары́сна,

1. Прысл. да карысны.

2. безас. у знач. вык. Прыносіць карысць, ідзе на карысць. Карысна спаць пры адчыненай фортцы. «Работніца і сялянка».

кары́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць карыснага (у 1 знач.). Васількі, як вядома, у нашай народна-фальклорнай традыцыі — гэта сімвал мастацтва, хараство ўвогуле, жыта — сімвал матэрыяльнай карыснасці. Лойка.

кары́сны, ‑ая, ‑ае; ‑а.

1. Які прыносіць карысць. Карысная справа. Карысная заўвага. □ — Я думаю, скончыўшы рабфак, падавацца ва універсітэт. Трэба добра павучыцца, каб быць карысным у жыцці. Колас.

2. Спец. Які складае частку цэлага, выкарыстоўваецца непасрэдна па прызначэнню. Карысная плошча.

•••

Карысныя выкапні гл. выкапень.

Каэфіцыент карыснага дзеяння гл. каэфіцыент.

карыста́льнік, ‑а, м.

Той, у чыім карыстанні знаходзіцца якая‑н. маёмасць. Карыстальнік зямель.

карысталю́бец, ‑бца, м.

Тое, што і карысталюбівец.