Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дарсанваліза́цыя, ‑і, ж.

Метад электратэрапіі; прымяненне імпульснага току высокай частаты малой сілы і высокага напружання для лячэння неўрозаў, мясцовых парушэнняў жыўлення тканак.

[Ад уласн. імя.]

дарубі́ць 1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

Завяршыць рубку; давесці рубку да якога‑н. месца. Дарубіць зруб. Дарубіць хату да вакон.

дарубі́ць 2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

Скончыць падрубку (падшыўку); падрубіць. Дарубіць ручнік.

дару́блены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дарубіць ​1.

дару́блены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дарубіць ​2.

дару́блівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дарубліваць ​1.

дару́бліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дарубіць ​1.

дару́бліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дарубіць ​2.

дару́нак, ‑нка, м.

Разм. Тое, што і дар (у 1 знач.); падарунак. Дарункі .. [Галі] спадабаліся, але яшчэ больш спадабаліся цёплыя ласкавыя рукі гэтай цёці. Васілевіч.

дару́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад даручыць.

даруча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да даручаць.

даруча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даручыць.

даручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., што каму.

1. і з інф. Ускласці на каго‑н. абавязак выканаць што‑н.; даверыць выкананне чаго‑н. Вукрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, смелая, камбінатарская галава, і яму ахвотна даручылі арганізаваць і правесці разведку польскага тылу. Колас.

2. Даверыць каго‑, што‑н. чыім‑н. клопатам, апецы. Даручылі .. [дзяцей] клопатам цёці Фені, яна знойдзе.. чалавека, які прытуліць малых. Мікуліч.