Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дзяво́чнік, ‑у, м.

Уст. Развітальная вечарынка з сяброўкамі ў доме нявесты напярэдадні вяселля.

дзяво́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзяўчыны; які належыць дзяўчыне, дзяўчатам, уласцівы ім. Дзявочыя гады. Дзявочая сукенка. Дзявочы голас. Дзявочы інтэрнат. Дзявочая прыгажосць.

дзяву́ля, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і дзявуха.

дзяву́ха, ‑і, ДМ ‑вусе, ж.

Разм. Пра непаўналетнюю, але рослую мажную дзяўчыну. — Параспешчвала іх маці: такія, пане мой, дзявухі! Колас.

дзя́га, ‑і, ДМ дзязе, ж.

Рэмень, папруга. Тужэй падцягваем франтавыя дзягі, Глянцуем боты, чысцім шынялі. Панчанка.

дзя́гіль, ‑ю, м.

Травяністая меданосная расліна сямейства парасонавых; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

дзягця́р, дзегцяра, м.

Той, хто гоніць дзёгаць. Слабада, дзе жылі дзегцяры, была пракурана дымам, смалой і дзёгцем. Хомчанка.

дзягця́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Жан. да дзягцяр.

2. Пасудзіна для дзёгцю.

дзягця́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзёгцю, уласцівы дзёгцю. Дзягцярны пах. // Прызначаны для вырабу дзёгцю. Дзягцярны завод. // Прыгатаваны з дзёгцю або з прымессю дзёгцю. Дзягцярная мазь. Дзягцярнае мыла.

дзягця́рня, ‑і, ж.

Прадпрыемства, дзе гоняць дзёгаць (звычайна невялікае). У вільготнай шэрані перад .. [Кавалёвым] вырысоўваліся будынкі смалакурні, бандарні, новая будоўля дзягцярні. Чарнышэвіч.