Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

і́лька, ‑і, ДМ ільцы; Р мн. ілек; ж.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых, які водзіцца ў Паўночнай Амерыцы. // Футра гэтага звярка.

і́лькавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ількі. Ількавае футра. // Зроблены з футра ількі. Ількавая шапка.

ільма́, ‑ы, ж.

Вялікае лісцевае дрэва з каштоўнай драўнінай, пашыранае ў Еўропе.

ільме́нь, ‑мяня, м.

Мелкае возера, берагі якога зараслі чаротам і трыснягом.

ільмо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ільмы. Ільмовы лес. Ільмовая кара. Ільмовая драўніна.

2. у знач. наз. ільмо́выя, ‑ых. Сямейства шыракалістых дрэў і кустоў, да якога адносяцца вяз, ільма, клён і інш.

ільна... і льна... (гл. ільно...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «ільно...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: ільнаводства, ільнасеялка.

ільнаво́д і льнаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Той, хто вырошчвае лён. Стараннай працай ільнаводаў здабыт высокі ўраджай ільну. «Звязда».

ільнаво́дка і льнаво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Жан. да ільнавод.

ільнаво́дства і льнаво́дства, ‑а, н.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем лёну; навука аб вырошчванні лёну.

ільнаво́дчы і льнаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ільнаводства, звязаны з ім. Ільнаводчыя калгасы. Ільнаводчы раён.