Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізалейцы́н, ‑у, м.

Адна з незаменных амінакіслот, якая ўваходзіць у састаў усіх бялкоў.

ізалі́нія, ‑і, ж.

Спец. Лінія на геаграфічнай карце, графіку і пад., якая злучае пункты з аднолькавымі паказчыкамі якіх‑н. фізічных велічынь (ціску, тэмпературы, вільготнасці і пад.).

[Ад грэч. ísos — роўны, аднолькавы і лац. linea — лінія.]

ізаліро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для ізаліроўкі, ізаляцыі праваднікоў або крыніц якой‑н. энергіі. Ізаліровачныя матэрыялы.

ізаліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. ізаляваць (у 3 знач.).

2. Разм. Ізаляцыйная стужка. Абматаць ізаліроўкай.

ізаліро́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца ізаліроўкай чаго‑н.

ізаліро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да ізаліроўшчык.

ізалява́насць, ‑і, ж.

Стан ізаляванага. Ізаляванасць проваду. □ Дробнаму вытворцу (і рамесніку, і селяніну) перашкаджае перайсці да калектыўнай вытворчасці вельмі слабае развіццё салідарнасці, дысцыпліны, іх ізаляванасць, іх «фанатызм уласнікаў», канстатуемы не толькі сярод заходнееўрапейскіх сялян, але, — дададзім ад сябе, — і сярод рускіх «абшчынных» сялян. Ленін.

ізалява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ізаляваць.

ізалява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ізаляваць.

2. у знач. прым. Адасоблены, асобны. Ізаляваная група. Ізаляваны факт.

3. у знач. прым. Пакрыты ізаляцыяй (у 3 знач.). Ізаляваныя правады. Ізаляваны дрот.

ізалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак. і незак.

1. Адасобіцца (адасабляцца), аддзяліцца (аддзяляцца) ад навакольнага асяроддзя. Ізалявацца ад людзей.

2. незак. Зал. да ізаляваць.