Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іера́рхія, ‑і, ж.

Парадак падпарадкавання, падначаленасць ніжэйшых званняў, чыноў і пад. вышэйшым па строга вызначаных ступенях. Саслоўная іерархія. Царкоўная іерархія.

[Грэч. hierarchia.]

іераты́чны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Свяшчэнны, жрэцкі.

•••

Іератычнае пісьмо гл. пісьмо.

[Ад грэч. hieratikos.]

іеро́гліф, ‑а, м.

1. Фігурны знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма, які абазначае цэлае паняцце, склад або гук. Кітайскія іерогліфы. Егіпецкія іерогліфы.

2. толькі мн.; перан. (іеро́гліфы, ‑аў). Пра незразумелае пісьмо, неразборлівы почырк.

[Ад грэч. hieros — свяшчэнны і glyphe — разьба.]

іерыхо́нскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: іерыхонская труба гл. труба.

іерэ́й, ‑я, м.

Адна з назваў свяшчэнніка ў праваслаўнай царкве.

[Ад грэч. hiereus — жрэц.]

іерэ́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іерэя. Іерэйскі сан.

іерэ́йства, ‑а, н.

Пасада, званне іерэя.

іерэмія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Кніжн. Слёзная, горкая скарга, нараканне.

[Ад уласн. імя.]