Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ігро́к, іграка, м.

1. Удзельнік якой‑н. ігры (у 3 знач.). Падабраць ігракоў. Запасны ігрок. Замяніць іграка. □ Марцін сам быў заядлым іграком і мог сядзець за сталом з раніцы да поўначы, шлёпаючы патрапанымі картамі. Машара.

2. Разм. Музыкант.

ігру́ша,

гл. груша.

ігру́шавы,

гл. грушавы.

ігрушападо́бны,

гл. грушападобны.

ігру́шына,

гл. грушына.

ігры́шча, ‑а; Р мн. ‑аў; н.

Збор моладзі для гульняў, танцаў і іншых забаў; вечарынка з пітвом, частаваннем. Моладзь зрабіла танцавальную пляцоўку і наладжвала ігрышчы. Марціновіч. У Змітраковай хаце спраўлялі ігрышча, і мы, дзетвара, хадзілі глядзець, як скачуць дарослыя. Лось.

і́грэк, ‑а, м.

1. Назва перадапошняй літары (y) лацінскага алфавіта.

2. Невядомая велічыня, якая абазначаецца гэтай літарай (побач з літарамі x, z). // Умоўнае абазначэнне невядомай або знарок не названай асобы.