хлю́пкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Гразкі, багністы. [Дзед:] — Ну што ж, калі духу на такую хлюпкую дарогу не хапіла, то адпачні. Бажко.
хлю́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да хлюпаць (у 1, 2 знач.).
хлюпо́та, ‑ы, ДМ ‑поце, ж.
Разм. Гразь на зямлі ад дажджу або мокрага снегу. Конь пад Вярбіцкім — не вельмі лёгкі. Раскідае нагамі, змоладу сарванымі ў плузе, — толькі тая хлюпота ляціць у бакі. Брыль. // Сырое надвор’е з дажджом або мокрым снегам. На дварэ стаяла позняя асенняя хлюпота, дарогі да таго раскіслі, што ногі ў каня правальваліся ледзь не да калень. Лобан.
хлюпо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Сыры, з дажджом або мокрым снегам. Была хлюпотная восень. Пасля невялікіх замаразкаў задажджыла так, што, як той казаў: не пі, не еш і з хаты не лезь. Сабаленка.
хлюст, ‑а, М ‑сце, м.
Разм.
1. Хітры і нахабны чалавек; прайдзісвет. [Стася:] — Не бачыш, які гэта хлюст. На хаду абуе ў лапці каго захоча. Пальчэўскі. [Глобаў:] — Я цябе, хлюста такога, да трактара блізка не дапушчу, пакуль чалавекам не станеш. Беразняк. // Франтаваты, развязны чалавек. Звышмодны хлюст.
2. Від картачнай гульні. Гуляць у хлюсты.