Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

федэра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да федэрацыі; з’яўляецца федэрацыяй. Федэральная дзяржава. Федэральны канцлер.

федэра́т, ‑а, М ‑раце. м.

1. Пасяленец на граніцы Рымскай імперыі і Візантыі, які прымаў удзел у войнах за атрыманую ім зямлю і плату.

2. Добраахвотна рэвалюцыйнай арміі ў перыяд французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.

[Ад лац. foederatus — звязаны саюзным дагаворам.]

федэраты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да федэрацыі. Федэратыўныя сувязі.

2. Які з’яўляецца федэрацыяй. Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка.

федэра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных самастойных дзяржаў. Канкрэтнай формай гэтага аб’яднання з’явіўся Саюз Савецкіх Рэспублік — новы тып федэрацыі, не падобны на ўсе раней існаваўшыя ў сусветнай гісторыі дзяржавы, федэрацыі суверэнных, раўнапраўных нацый. «Беларусь».

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацыя. Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі. Міжнародная шахматная федэрацыя.

[Ад лац. foederatio — саюз, аб’яднанне.]

федэры́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. федэрыраваць.

федэры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у адзіную дзяржаву на федэратыўных пачатках.

феербахія́нец, ‑нца, м.

Паслядоўнік феербахіянства.

феербахія́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да феербахіянца.

феербахія́нства, ‑а, н.

Філасофскае вучэнне, заснаванае на сістэме поглядаў нямецкага філосафа-матэрыяліста Людвіга Феербаха.

феерве́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да феерверку. Феерверачны агонь. // Прызначаны для феерверку. Феерверачная ракета.