Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

увекаве́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. увекавечыць.

увекаве́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да увекавечыцца.

2. Зал. да увекавечваць.

увекаве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да увекавечыць.

увекаве́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Стаць векапомным, застацца ў памяці нашчадкаў.

увекаве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. каго-што. Зрабіць навекі памятным, захаваць у памяці нашчадкаў. Увекавечыць памяць герояў. Увекавечыць падзеі ў творах мастацтва. □ Як мне выказаць шчыра Падзяку табе, Як аддзячыць за тое, Што ў момант суровы Для Купалы Прытулак знайшоў ты ў сябе І што ты ўвекавечыў Купалава слова? Аўрамчык.

2. што. Захаваць назаўсёды, навечна; садзейнічаць даўгавечнасці чаго‑н. [Нарыновіч:] — За мяжою, там які-небудзь Ракфелер ці Форд добра ведае, кім павінен быць яго пераемнік .. Выхоўвае ўласную падмену, каб увекавечыць сваю дынастыю. Грамовіч.

уве́нчвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да увянчацца.

2. Зал. да увенчваць.

уве́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да увянчаць.

уве́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., у што.

Разм. Канчаткова паверыць у што‑н. І цяпер Адама Блецьку раз’ядалі самыя супярэчлівыя думкі. Гэта не быў чалавек, які ўпарта, як фанатык, мог верыць у тое, у што яму выгадна было б увераваць. Чорны.

уверадзі́цца, увораджуся, увярэдзішся, увярэдзіцца; зак.

Разм. Стаміцца, змарыцца. [Гараська:] — Калі засеяць тую зямлю — увярэдзішся жаць. Алешка. / у іран. ужыв. [Уладзік:] — А што табе ці мне пашкодзіць і прайсціся? Падумаеш, паны, увярэдзімся! Брыль.

уверадзі́ць, увераджу, увярадзіш, увярэдзіць; зак., што.

Разм. Стаміць, змарыць працай; натрудзіць да болю. // Пакалечыць, параніць. [Змітрук:] — Ты, відаць, дзе на фабрыцы робіш? [Алесь:] — На гуце. — А руку як уверадзіў? — Ды дошкай неяк стукнула. Брыль.