Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

джгнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Аднакр. да джгаць.

джо́кер, ‑а, м.

У некаторых картачных гульнях — дадатковая карта ў калодзе, якая можа замяніць любую іншую карту.

[Англ. joker.]

джо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Лёгкае кітайскае паруснае судна.

джоўль, ‑я, м.

Адзінка вымярэння работы, энергіі, а таксама колькасці цеплыні.

[Ад уласн. імя.]

джугара́, ‑ы, ж.

Травяністая хлебная і кармавая расліна з роду сорга, а таксама зерне гэтай расліны.

джу́нглі, ‑яў; адз. няма.

Густыя цяжкапраходныя лясныя зараснікі ў балоцістых мясцовасцях трапічных і субтрапічных краін.

[Англ. jungle.]

джут 1, ‑у, М джуце, м.

Травяністая трапічная расліна сямейства ліпавых, валокны якой ідуць на выраб грубых тканін, вяровак.

[Англ. jute.]

джут 2, ‑у, М джуце, м.

Масавая гібель жывёлы ад бяскорміцы ў мясцовасцях з круглагадовай пашай.

[Манг.]

джу́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да джуту ​1. Джутавае валакно. // Зроблены з джуту ​1. Джутавы канат.

джы́га, ‑і, ДМ джызе, ж.

Нацыянальны ірландскі танец, а таксама музыка да гэтага танца.

[Англ. jig.]

джыгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да джыгаць.