бруі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які бруіцца; струменісты. Эх вы, песні, мае песні, З ніў, з дуброў цяністых, Ад сярпа, касы, сякеры, Ад крыніц бруістых! Танк.
бруі́цца, бруіцца; незак.
Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.). Там фантан, як вадаспад, Не сціхаючы бруіцца. А. Александровіч. // перан. Разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, святло, пах і пад.). І Лагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім. Васілевіч. Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу. Шарахоўскі.
бруі́ць, бруіць; незак.
Тое, што і бруіцца. Ціха рэчанька бруіла, штось шаптаў чарот вадзе. Машара. Гімнам кроў бруіць у жылах. Танк.
брук, ‑у, м.
Укладзеная каменем праезджая частка вуліцы, дарогі, плошчы. Ідзе так дзядзька і па бруку Адзін за дзесяць робіць груку. Колас.
[Ням. Brücke — мост.]
брукава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Брукаваная дарога, шаша. Калі наша машына звярнула з брэсцкага асфальту і пайшла ўздзенскай брукаванкай, мне чамусьці захацелася, каб машына ішла як найпавальней. Сабаленка.
брукава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. брукаваць.
брукава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад брукаваць.
2. у знач. прым. Укладзены каменем. А вось і мястэчка, звычайнае мястэчка з каменнымі брукаванымі вуліцамі. Пестрак. Нізка пад ветрам гнуцца жыты. Шлях друкаваны б’юць капыты. Гаўрусёў.
брукава́цца, ‑куецца; незак.
Зал. да брукаваць.
брукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.
Пакрываць, укладаць каменем (вуліцы, дарогі, плошчы і пад.). Мы праз горку да рэчкі Канал павялі, Брукавалі каменнем яго берагі. Куляшоў.
брука́р, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па ўкладцы бруку. Пакінуўшы брата, .. [Красуцкі] рабіў у Слуцку брукаром. Скрыган.