дада́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дадатнага. — І наша справа такім чынам набывае пэўны водгук. Вось у чым дадатнасць адозвы, невядома чыёю рукою напісанай. Колас.
дада́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння. Былі і дадатныя бакі ў гэтых вандроўках: па дарозе добра абмяркоўваўся даклад. Колас.
2. Які выражае адабрэнне; станоўчы. Дадатная ацэнка.
3. Большы, чым нуль. Дадатны лік. Дадатная велічыня. Дадатная тэмпература.
4. Які мае адносіны да віду электрычнасць часціцамі якога з’яўляюцца пратоны, пазітроны і інш. Дадатны зарад.
5. у знач. наз. дада́тнае, ‑ага. Тое, што характарызуецца станоўчымі якасцямі; проціл. адмоўнае.
дада́цца, ‑дасца; ‑дуцца; зак.
Разм. Далучыцца, дабавіцца ў дадатак да чаго‑н. Астатняе дадасца. □ Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда. Няхай.
дада́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасца, ‑дадуць; зак., каго-што.
1. і чаго. Дабавіць звыш таго, што ёсць ці павінна быць; павялічыць што‑н.; прыбавіць, дабавіць. Да чацвёркі шахцёраў прыйшлося дадаць яшчэ чатырох чалавек. Мікуліч. Калі бульба зварылася, бабка патаўкла яе, дадала пшанічнай мукі ды ўбіла пару яечак. Колас. // Сказаць ці напісаць у дадатак. [Таіса] памаўчала і дадала: — І сама сябе я не ведаю. Скрыган. Вось, бадай, і ўсё. Хіба толькі яшчэ дадам, што немаведама як і завошта зрабілі мяне нейкім ледзь не героем. Краўчанка.
2. і чаго. Аддаць другі раз тую частку чаго‑н., якая не была аддадзена раней. Вазьмі пакуль гэта, астатняе дадам заўтра.
3. Прыкласці, далучыць да чаго‑н. Дадаць характарыстыку да заявы.
4. Скласці лікі. Да пяці дадаць чатыры.
да́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад даць (у 1–4 і 8 знач.).
дадзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. дадзёр, ‑дзерла і ‑дзёрла; зак., што.
Разм. Тое, што і дадраць.
дадзе́рціся, ‑дзярэцца; пр. дадзёрся, ‑дзерлася і ‑дзёрлася; зак.
Разм. Тое, што і дадрацца.
дадзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак.
Разм. Даняць, дапячы. Добра ўмеў гаварыць Андрэй, знаў, як дадзець да нутра. Зарэцкі.
дадзёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дадзерці.
дадзёўбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дадзяўбці.