дагрыза́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да дагрызаць.
дагрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дагрызці.
дагры́зці, ‑грызу, ‑грызеш, ‑грызе; ‑грызём, ‑грызяце; пр. дагрыз, ‑ла; зак., каго-што.
Грызучы, паесці; згрызці да канца. Калі Сашка дагрыз яблык, сказаў: — Бачыш, нават паабедаць не было калі. Гроднеў.
дагрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. дагроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.
1. што. Скончыць зграбанне чаго‑н. Дагрэбці сена.
2. Грабучы вёсламі, рукамі, даплыць. Дагрэбці да берага.
дагрэ́бціся, ‑грабуся, ‑грабешся, ‑грабецца; ‑грабёмся, ‑грабяцеся; пр. дагробся, ‑грэблася і ‑граблася, ‑грэблася і ‑граблося; зак.
Разм.
1. Тое, што і дагрэбці (у 2 знач.).
2. З цяжкасцю дайсці, дацягнуцца куды‑н. — Як жа вы дагрэбліся, небаракі? Гэтакая дарога... Васілевіч.
дагука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Гукаючы каго‑н., прымусіць адазвацца, адгукнуцца. — Брыгадзір! Ніяк не дагукацца. Мурашка.
дагу́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дагульваць — дагуляць.
дагу́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да дагуляцца.
2. Зал. да дагульваць (гл. дагуляць у 2 знач.).
дагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дагуляць.
дагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм.
1. Гуляннем давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дагуляцца да прастуды.
2. перан. Нажыць сабе непрыемнасці легкадумнымі паводзінамі. — Сам вінаваты. Усюды нос свой соваў... Вось і дагуляўся. Бажко. — Ты браце, дагуляешся да таго, што мы цябе выключым зусім з нашай брыгады. Дубоўка.