Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дзю́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Свіння (ад пазыўнога дзю-дзю-дзю). — Давай, унучак, пажуём трохі, — сказаў дзед, раскладаючы харчы на траве. — Скора нашы дзюдкі падымуцца. Якімовіч.

дзюдо́, нескл., н.

Японская сістэма самаабароны без зброі. // Від спартыўнай барацьбы, які дапускае скарыстанне болевых прыёмаў.

дзю́на,

гл. дзюны.

дзю́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзюны. Дзюнны ланцуг. Дзюнныя ўтварэнні.

дзю́ны, дзюн; адз. дзюна, ‑ы, ж.

Пясчаныя пагоркі, нанесеныя ветрам з незамацаванага расліннасцю пяску. [Галіна] спынілася на сыпкім пяску дзюны, каля гнуткай прыбярэжнай вярбы. Мележ.

[Ням. Düne.]

дзюра́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзюралю. // Зроблены з дзюралю. Дзюралевая трубка.

дзюра́ль, ‑ю, м.

Тое, што і дуралюмін. [Лакціёнаў] пагладзіў рукой пагнуты дзюраль і нутр[о] яго пахаладзела. Алешка.

дзюралюмі́ніевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзюралюмінію. // Зроблены з дзюралюмінію. Дзюралюмініевае перакрыцце.

дзюралюмі́ній, ‑ю, м.

Тое, што і дуралюмін.

[Ад лац. durus — цвёрды і слова алюміній.]

дзю́рка,

гл. дзірка.