дзічы́ха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.
Разм. Самка дзіка.
дзічы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак., каго-чаго і без дап.
Пазбягаць, унікаць каго‑н.; быць дзікім. Яму [малому] ісці ў навуку час, А ён людзей яшчэ дзічыцца. Арочка.
дзічэ́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Пераходзіць у дзікі стан, рабіцца дзікім (у 1 знач.). [Бык] стаяў адзін у пустой аборы і дзічэў. Паўлаў.
2. Станавіцца нелюдзімым, дзіклівым. — Не будзе гэтага, мы не хочам дзічэць у хутарской адзіноце. Сабаленка.
дзот, ‑а, М дзоце, м.
Земляное ўмацаванне, прызначанае для вядзення кулямётнага і артылерыйскага агню і для абароны ад куль, снарадаў, мін, авіябомб. На тым баку, каля Навасёлак, былі пабудаваны дзоты, дзе сядзелі кулямётчыкі, тут жа, проста на дарозе, ствалом у лес стаяла гармата. Шчарбатаў. Дзень і ноч білі цяжкія гарматы па дзотах і бетаніраваных умацаваннях, трушчачы бетон і камень. Дудо.
дзылі́нканне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дзылінкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Дзесьці на калідоры рассыпаўся вясёлым дзылінканнем школьны званок. Якімовіч.
дзылі́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Званіць, дзынкаць. Дзылінкаў школьны званок.
дзылі́нкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да дзылінкаць.
дзы́ндра, ‑ы, ж.
Абл. Шлак. Канец вуліцы пры чыгунцы высыпаны чорна-блішчастаю дзындраю, і заўсёды пахне тут ву вольным, дымам. Чорны.
дзы́нкаць і дзі́нькаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Рыдлёўка глуха совалася ў зямлю, шоргалася, дзынкала аб каменне. Бядуля. Гулі і дзынкалі пчолы ў густым вецці прысад і ў пышных кветніках. Грахоўскі. На высокай лясной жоўтай мятліцы пад сонцам дзінькаюць мухі, трымціць павуціна. Пташнікаў.
дзы́нкнуць і дзі́нькнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да дзынкаць, дзінькаць.