гратэ́ск, ‑у, м.
1. Мастацкі прыём у літаратуры і мастацтве, заснаваны на празмерным перавелічэнні, спалучэнні нечаканых і рэзкіх кантрастаў, а таксама мастацкі твор, створаны пры дапамозе гэтага прыёму. Майстар гратэску.
2. Назва шрыфту з раўнамернай таўшчынёю штрыхоў.
[Іт. grottesca.]
гратэ́скавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гратэску. Гратэскавыя вобразы.
граф, ‑а, м.
Дваранскі тытул у дарэвалюцыйнай Расіі і Заходняй Еўропе, вышэйшы за баронскі. // Асоба, якая мае гэты тытул.
[Ням. Graf.]
графа́, ‑ы, ж.
1. Палоска, слупок, калонка паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі (у класных журналах, канторскіх кнігах і пад.). У графе, дзе былі выведзены адзнакі за апошні квартал, па мове ў Рыгоравым табелі красавалася прыгожа выпісаная настаўніцай чацвёрка. Краўчанка.
2. Раздзел тэксту; рубрыка.
[Ад грэч. graphē — рыса, лінія.]
графалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да графалогіі.
графало́гія, ‑і, ж.
Вывучэнне почырку з пункту гледжання выяўлення ў ім характару чалавека.
[Ад грэч. graphō — пішу і logos — вучэнне.]
графама́н, ‑а, м.
Чалавек, ахоплены графаманіяй.
графама́нія, ‑і, ж.
Хваравітая цяга да пісання, пісьменніцтва ў асоб, пазбаўленых літаратурных здольнасцей.
[Ад грэч. graphō — пішу і mania — цяга.]
графама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да графаман.
гра́фік 1, ‑а, м.
1. Схема, на якой наглядна супастаўлены асобныя моманты якога‑н. працэсу. Графік росту прамысловай прадукцыі. Графік змянення колькасці ападкаў па порах года.
2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання. Працаваць з апярэджаннем графіка. Графік дзяжурства.
[Ад грэч. graphikos — начэрчаны.]
гра́фік 2, ‑а, м.
Мастак, які працуе ў галіне графікі (у 1 знач.).