кадры́ля, ‑і, ж.
Танец з некалькіх фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца. Сыграць кадрылю. □ Хлопцы і дзяўчаты скакалі кадрылі, кружыліся ў лявонісе, у бясконцых крыжачках і польках. Лынькоў. Грукат, тупат колькі сілы Ды хлапечы дружны рогат — гэта пары йдуць кадрылю, Б’юць абцасамі падлогу. Броўка.
[Фр. quadrille.]
каду́к, ‑а, м.
Разм. Чорт, д’ябал. — А чаму ты не будзеш там? Куды цябе кадук схапіць пад той час. Машара.
•••
Кадук з ім (з ёй, з імі, з табой, з вамі) — хай сабе будзе і так, нічога дрэннага тут няма (быць не можа).
Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго‑, што‑н.).
каду́шачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кадушкі. Кадушачнае века.
каду́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Невялікая кадзь; кадка. Поруч, у дзвюх кадушках ляжалі пахучыя антонаўкі. Васілевіч.
кады́к, ‑а, м.
Выпнутая храстковая частка гартані ў мужчын. Твар .. быў як набрынялы, і кадык выпіраў з расшпіленага мундзірнага каўняра. Чорны. Каўнер кашулі балюча ўрэзаўся ў востры кадык, так, што перахапіла дыханне. Асіпенка.
кадыфікава́цца, ‑куецца; незак.
Зал. да кадыфікаваць.
кадыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Звесці (зводзіць) у кодэкс, зрабіць (рабіць) кацыфікацыю.
кадыфіка́тар, ‑а, м.
Той, хто займаецца кадыфікацыяй.
кадыфікацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кадыфікацыі. Кадыфікацыйная работа. Кадыфікацыйная камісія.
кадыфіка́цыя, ‑і, ж.
Звядзенне ў адзіную ўзгодненую сістэму (у кодэкс) законаў краіны, якія адносяцца да пэўнай галіны права. Кадыфікацыя законаў аб працы.
[Ад лац. codex — кніга і facere — рабіць.]