Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грабяні́сты, ‑ая, ‑ае.

З высокім грэбенем (у 3 знач.). Грабяністы певень. // З мноствам грабянёў (у 4 знач.). Няроўная грабяністая ралля.

грабяну́ць і грабану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑бянём, ‑беняце і ‑банём, ‑баняце; зак.

Разм. Аднакр. да грэбці (у 1, 2 знач.).

гра́вер, ‑а, м.

Жук сямейства караедаў, шкоднік хваёвых дрэў.

гравёр, ‑а, м.

Майстар, мастак, які займаецца гравіроўкай.

[Фр. grauer.]

гравёрны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з працай гравёра, гравіроўкай, прызначаны для іх. Гравёрныя работы. Гравёрнае майстэрства. Гравёрная майстэрня.

гра́вій, ‑ю, м.

Асадкавая горная парода ў форме акругленых дробных каменьчыкаў, звычайна з прымессю пяску і галькі (скарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял).

[Фр. gravier.]

граві́йка, ‑і, ДМ ‑війцы; Р мн. ‑віек; ж.

Разм. Дарога, высыпаная гравіем. [Лемяшэвіч] схаваўся ў цень старой бярозы, якая расла воддаль ад гравійкі, бо новая дарога праходзіла крыху ў баку ад старога шляху. Шамякін. Машына збочыла з гасцінца, праскочыла шурпатую гравійку і з’ехала на галоўную вуліцу калгаса. Стаховіч.

граві́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гравію. Гравійныя кар’еры. Гравійны пласт. // Накрыты гравіем. Гравійная дарога.

гравіме́тр, ‑а, м.

Прыбор, якім вымяраюць паскарэнне сілы цяжару.

гравіметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гравіметрыі. Гравіметрычныя вымярэнні.