гравійка, ‑і, ДМ ‑війцы; Р мн. ‑віек; ж.
Разм. Дарога, высыпаная гравіем. [Лемяшэвіч] схаваўся ў цень старой бярозы, якая расла воддаль ад гравійкі, бо новая дарога праходзіла крыху ў баку ад старога шляху. Шамякін. Машына збочыла з гасцінца, праскочыла шурпатую гравійку і з’ехала на галоўную вуліцу калгаса. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)