глыбакаду́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выказвае глыбокія думкі; удумлівы, праніклівы. Глыбакадумны пісьменнік. // Поўны глыбокіх, важных думак. Глыбакадумны даклад.
2. Уласцівы ўдумліваму, пранікліваму чалавеку; засяроджаны. Глыбакадумны выгляд.
глыбачэ́нны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі глыбокі. Дактары і сёстры франтавых шпіталяў, якія ўсяго пабачылі за вайну, глядзелі на вялікую, глыбачэнную рану, .. і толькі галовамі ківалі. Палтаран.
глыбе́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. глыбокі.
глыбе́ць, ‑ее; незак.
Станавіцца больш глыбокім. Снежная яма ля кабіны хутка глыбела і расшыралася. Кулакоўскі. // Мацнець, пашырацца (пра пачуцці і інш.). Праўду кажуць, пачуцці ў маўчанні глыбеюць. Лужанін.
глыбі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Далёкія ад цэнтра населеныя пункты. / у вобразн. ужыв. Дагэтуль ён [мядзведзь] жыў сабе Недзе ў глыбінцы, Займаўся чым можна, Каб смутку пазбыцца. Калачынскі.
глыбі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца на вялікай глыбіні (у 2 знач.). Глыбінныя рыбы. // Які дзейнічае на вялікай глыбіні. Глыбінная бомба. // Які праводзіцца на вялікай глыбіні. Глыбінная лоўля.
2. Які знаходзіцца ў глыбіні краіны, вобласці і пад. Вёска была глыбіннай — за цэлых сорак кіламетраў ад чыгункі. Навуменка.
3. Які выражае сутнасць, унутраны змест чаго‑н.; істотна важны. Раскрыць глыбінныя працэсы ў літаратуры. // Скрыты, патаемны. Глыбінныя жаданні.
глыбіня́, ‑і; мн. глыбіні, ‑бінь; ж.
1. Адлегласць ад паверхні чаго‑н. да дна. Глыбіня рэчкі. Вымераць марскія глыбіні. □ Па барознах шэрых Раённы аграном ідзе, Каб глыбіню раллі праверыць. Танк.
2. Месца, значна аддаленае ад паверхні чаго‑н. Ззяюць, граюць рыбкі У сіняй глыбіні. Бядуля.
3. чаго. Месца, прастора, аддаленая ад граніц чаго‑н. або размешчаная ўнутры, усярэдзіне чаго‑н. Лясніцкі і Прыборны прабіраліся па вузкай сцежцы ў глыбіню лесу. Шамякін. // перан. Унутраная вобласць чаго‑н.; тое, у чым змяшчаецца аснова, сутнасць чаго‑н. Творчасць пісьменніка бярэ пачатак з глыбінь народнага жыцця. // перан. Пра далёкае мінулае. Адплываюць бурна вёсны, леты у нямую глыбіню вякоў. Смагаровіч.
4. толькі адз. Змястоўнасць, важнасць. Глыбіня пачуцця. □ У кожнай песні свае тоны І свой адбітак глыбіні. Колас. // Ступень ахопу чаго‑н. Глыбіня крызісу.
•••
Да глыбіні душы (сэрца) — вельмі моцна (крануць, уразіць і пад.).
У глыбіні душы (сэрца) — пра пачуцці, перажыванні чалавека, скрытыя ад іншых людзей.
глыбіняме́р, ‑а, м.
Спец. Прыбор для вымярэння глыбіні адтулін, пазоў і вышыні выступаў у дэталях машын.
глыбо́зны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі глыбокі. Страшны замак, цяжкі, грозны. Пара вежаў, як адна, А навокал роў глыбозны. Колас.
глыбо́ка,
1. Прысл. да глыбокі.
2. безас. у знач. вык. Аб вялікай глыбіні. Тут глыбока.