гра́матка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Памянш. да грамата (у 3 знач.); пісьмо, пасланне. [Летапісец] спісвае ўсё ад слова і да слова з даўнейшых граматак пра долю Магілёва. Багдановіч.
гра́матнасць, ‑і, ж.
Уменне чытаць і пісаць; пісьменнасць. Павышаць граматнасць пісьма. // перан. Наяўнасць патрэбных ведаў у якой‑н. галіне. Тэхнічная граматнасць.
гра́матны, ‑ая, ‑ае.
Які ўмее чытаць і пісаць; пісьменны. Прыедуць, бывала, сяляне з рынку, пачнуць выбіраць з воза пакункі і знойдуць вузенькія, доўгенькія лісточкі. Няграматны селянін паглядзіць на .. [лістоўкі] ды схавае ў кішэню, каб пры здарэнні паказаць чалавеку граматнаму. Колас. // Які ўмее граматычна правільна пісаць. Граматны вучань. // Граматычна правільна напісаны. Граматнае пісьмо. // перан. Які мае неабходныя веды ў якой‑н. галіне. Граматны інжынер. □ У паэзію ідзе таленавітае, літаратурна граматнае, знаёмае з тэхнікай справы пакаленне. Лужанін.
грама́тыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.
1. Сукупнасць правіл пабудовы слова і сказа, уласцівых якой‑н. мове. // Вучэбная або даведачная кніга, у якой сфармуляваны гэтыя правілы. Школьная граматыка. Нарматыўная граматыка.
2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае будову слова і сказа ў мове і адпаведна гэтаму падзяляецца на марфалогію і сінтаксіс. Агульная граматыка. Параўнальная граматыка. Гістарычная граматыка.
[Грэч. grammatikē.]
граматы́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст у галіне граматыкі (у 2 знач.).
граматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да граматыкі. Граматычныя адрозненні ў мовах. Граматычны аналіз.
грамафо́н, ‑а, м.
Музычны апарат з рупарам для ўзнаўлення гукаў, запісаных на спецыяльных пласцінках. Дуня заводзіла хрыпаты грамафон, потым прымусіла спяваць Віктара. Колас.
[Ад гр. gramma — літара, запіс і phōnē — гук.]
грамафо́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да грамафона. Грамафонныя пласцінкі. Грамафонныя іголкі.
грамаце́й, ‑я, м.
Разм. Граматны чалавек. Маці пайшла да грамацея Мікіты Хадуна, які пісаў людзям «прашэнні», і адпісала аб новым прыбытку ў хаце. Каваль.
грамаце́йка, ‑і, ДМ ‑цейцы; Р мн. ‑цеек; ж.
Жан. да грамацей.