Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

абтушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

Разм. Тое, што і атушыць.

абтыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абтыкаць.

абты́каны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абтыкаць.

абтыка́цца ​1, ‑а́ецца; незак.

Зал. да абтыка́ць ​1.

абтыка́цца ​2, ‑а́ецца; незак.

Зал. да абтыка́ць ​2.

абты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Натыкаць вакол чаго‑н. Абтыкаць градку палачкамі.

2. Утыкаць чым‑н. якую‑н. паверхню. Абтыкаць падушачку іголкамі.

3. Заканапаціць, абканапаціць што‑н. Абтыкаць сцяну пакуллем.

абтыка́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да абты́каць.

абтыка́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да абаткнуць.

абтынкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абтынкаваць.

абтынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Тое, што і атынкаваць.

абтынко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абтынкаваць.

абува́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абуваць — абуць.

абува́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абуцца.

2. Зал. да абуваць.