уво́лю, прысл.
1. Колькі хочацца, удосталь. Нагнуўся Андрэй і напіўся ўволю крынічнай вады. Якімовіч. У цырку Вараны быў у жанглёра... Уволю еў аўса, не знаў на працы зморы. Корбан. Насмяяўшыся ўволю, студэнты .. павалілі ў актавую залу. Карпюк.
2. Многа, у поўным дастатку. Людзі шчыты пастаўлялі на полі, каб затрымаць вас [снягі], Мець вільгаці ўволю. Лужанін. // у знач. вык. Многа, даволі. У хаце дастатак завёўся: хлеба і грошай уволю. Васілевіч.
уво́сень, прысл.
У асенні час, восенню. Чаго толькі няма ў тым буданчыку! Тут і раскладныя лесвіцы, з дапамогай якіх увосень збіраюць яблыкі, і няскончаны рамачны вулей,.. і розны інструмент. Даніленка. Увосень слаўна чакаць першага снегу, а зімой — першай травы. Чорны.
уво́сьмера, прысл.
У восем раз, у восем частак і пад. Скласці паперу ўвосьмера.
увуля́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які вымаўляецца пры актыўным удзеле мяккага паднябення і язычка. Увулярныя зычныя.
[Ад лац. uvula — язычок мяккага паднябення.]
увушшу́, прысл.
Разм. У вушах. Звінела ўвушшу і цяжка дыхалася парнай вільгаццю. Ваданосаў. «Я Зямля! Я Зямля!» — стаяла ўвушшу. Пташнікаў.
увы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. увык, ‑ла; зак.
Абл. Прывыкнуць да чаго‑н. — Увыкла... Смаліць, як мужчына, проста сорам... Нядаўна заходжу дома на кухню, а .. [жонка] сядзіць і смокча: з маіх недакуркаў зрабіла папяроску. М. Стральцоў.
увы́сь, прысл.
Уверх, угару, увышыню. За гмахам гмах, ушыр і ўвысь, Расце трактараград. А. Александровіч. І вось падняўся ўвысь лісток, Ляціць па-над радзімым краем. Смагаровіч.
увышыню́, прысл.
Тое, што і увысь. Дубок падаўся ўвышыню, Страйней выглядваюць сасонкі, І на рабінцы ўпершыню Пачалі налівацца гронкі. Матэвушаў.
увядзе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. уводзіць — увесці.
увя́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад увязаць.