Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

транспартава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. транспартаваць.

транспартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад транспартаваць.

транспартава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да транспартаваць.

транспартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

Перавезці (перавозіць) з аднаго месца ў другое. Транспартаваць гародніну. Транспартаваць жывёлу.

тра́нспартнік, ‑а, м.

1. Работнік транспарту (у 1 знач.). Сведчаннем вялікіх заслуг транспартнікаў рэспублікі перад Радзімай з’явілася ўзнагароджанне ў 1971 г. Беларускай чыгункі ордэнам Леніна. Лыч.

2. Самалёт транспартнай авіяцыі.

тра́нспартны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да транспарту (у 1, 2 знач.). Транспартная сістэма. Транспартны вузел. Транспартная служба. Транспартныя выдаткі. // Прызначаны для транспартавання; які з’яўляецца сродкам транспарту. Транспартная авіяцыя. Транспартны самалёт. // Які працуе на транспарце, які абслугоўвае транспарт. Транспартны рабочы. Транспартная брыгада. // Які мае адносіны да выкарыстання чаго‑н. для транспаніроўкі. Транспартнае асваенне рэк. Транспартнае значэнне дарог. // Які мае адносіны да вытворчасці машын і абсталявання для транспарту. Транспартная прамысловасць. Транспартнае машынабудаванне.

транспарцёр, ‑а, м.

1. Механічнае прыстасаванне для перамяшчэння грузаў, асобных дэталей; канвеер. Экскаватар зроблены так, што можа даставаць грунт з вялікай глыбіні, зямлю можа ссыпаць па транспарцёру ў бок ад трасы, а можа пагружаць і на самазвалы. «Полымя». Спецыяльнае прыстасаванне падхоплівае буракі, і транспарцёр нясе іх уверх, сыпле ў кузавы аўтамашын. «Звязда».

2. Чыгуначная платформе для перавозкі цяжкавагавых грузаў.

3. Тое, што і бронетранспарцёр. На дарогах заставалася безліч .. тэхнікі — машыны, танкі, гарматы, транспарцёры. Шамякін.

[Фр. transporteur.]

транспарцёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да транспарцёра. Транспарцёрная лента.

транспарці́р, ‑а, м.

Прыбор для чарчэння ў выглядзе падзеленага на градусы паўкруга і лінейкі, які служыць для пабудовы вуглоў і іх вымярэння.

[Фр. transporteur ад лац. transporto — пераношу.]

транспарці́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да транспарціра. Транспарцірная лінейка. // Які выконваецца пры дапамозе транспарціра. Транспарцірнае вымярэнне вугла.