Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

галаві́зна, ‑ы, ж.

Мяса з галавы жывёлы, рыбы як прадукт харчавання. Суп з галавізнай.

галагене́з, ‑у, м.

Тэорыя эвалюцыі, паводле якой кожны від у межах свайго арэала падзяляецца на два віды, адзін з якіх развіваецца паскорана, а другі замаруджана.

[Ад грэч. hólos — увесь і génesis — паходжанне.]

галаге́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да галагенаў, змяшчае ў сабе галагены. Галагеннае срэбра.

галаге́ны, ‑аў; адз. галаген, ‑у, м.

Хімічныя элементы VII групы перыядычнай сістэмы Мендзялеева: фтор, хлор, бром, ёд і астат.

[Ад грэч. háls — соль і génos — род, паходжанне.]

галагра́ма, ‑ы, ж.

Малюнак, атрыманы з дапамогай галаграфіі.

[Ад грэч. hólos — увесь, поўны і grámma — запіс.]

галагра́фія, ‑і, ж.

Метад атрымання аб’ёмнага малюнка шляхам асвятлення прадмета лазерным пучком і паўторнага асвятлення спецыяльна апрацаванага фотанегатыва такім жа пучком.

[Ад грэч. hólos — увесь, поўны і graphō — пішу.]

галагу́т, ‑а, М ‑гуце, м.

Галагуцкі певень, певень галандскай пароды. Жыў-быў на свеце і певень-галагут. Вітка.

галагу́цкі, ‑ая, ‑ае.

Галандскі (пра народу курэй). Галагуцкі певень.

галадава́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. галадаваць.

галадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

Разм. Тое, што і галадаць. Палітычныя вязні астрога галадавалі чацвёра сутак, і турэмнае начальства вымушана было палічыцца з некаторымі іх патрабаваннямі. Сабаленка.