капці́ць, капчу, копціш, копціць; незак.
1. Выдзяляць копаць, сажу пры гарэнні; куродымець. Дзве вісячыя лямпы задыхаліся ўгары ад сціснутага паветра, міргалі і капцілі. Васілевіч.
2. што. Пакрываць копаццю, сажай. Хутка газавыя лямпы пакінуць капціць столі калгасных дамоў. Шахавец.
3. што. Разм. Абкурваць дымам, вэндзіць (мяса, рыбу і інш.). [Шышак] хапае будачніку, каб па вясне капціць кумпякі, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў, заедзі куродымам. Навуменка.
•••
Капціць неба — жыць без мэты, без справы, не прыносячы карысці грамадству.
капчу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм. Дробная вэнджаная рыба.
капшу́к, ‑а, м.
Мяшочак для тытуню, махоркі, які сцягваецца шнурком; кісет. — Закурвайце, мужчыны! — адазваўся Сымон, выняўшы з-за пазухі вялікі капшук з тытунём. Чарот. Дзядзька Антось спыніўся, дастаў капшук з самасадам, скруціў папяросу, выкрасаў агонь. С. Александровіч.
капы́л, ‑а, м.
1. Кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак. Каб абутак шыць па мерцы: не вялікі, не малы, Прымяраеш, круціш-верціш — Падбіраеш капылы. Непачаловіч. Я па-суседску часта забягаў паглядзець, як Пятро сукаў дратву, як ён нацягваў на капыл выцяжкі. Сабаленка.
2. Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней. Даніла справаю заняты — На сані чэша капылы. Колас. [У зямлянцы Сымона] ішлі самыя гарачыя дыскусіі..: з якога дрэва лепш зрабіць капыл, які полаз трывалейшы. Лынькоў.
•••
Гнуць на свой капыл гл. гнуць.
І з капылоў далоў гл. далоў.
На чый капыл — чыім‑н. спосабам, на чый‑н. манер (рабіць, раўняцца і пад.).
Усё (усе) на адзін капыл — аднолькава, аднолькавымі (парабіць, зрабіць, атрымацца).
капы́лле, ‑я, н., зб.
Капылы. [Мікіта] дамашнім спосабам, распарваючы ў печы ясень, гнуў палазы і вычэсваў капылле для саней. Галавач. На вокнах свежыя фіранкі ўсміхаюцца; прасцірадламі чыстымі пазасланы зэдлік і столік з шавецкім капыллем. Лынькоў.
капы́рсціцца, ‑ршчуся, ‑рсцішся, ‑рсціцца; незак.
Абл. Упарціцца, наравіцца; капрызіць. [Марце] думалася.., што дачка капырсціцца толькі датуль, пакуль справа не пастаўлена насур’ёз. Гартны.
капы́т, ‑а, М ‑пыце, м.
Рагавое ўтварэнне на канцы ног у некаторых млекакормячых. Калі-нікалі праязджала павольна калымага, .. пацоквалі падкаваныя конскія капыты. Колас. На паляне між дубоў — Шмат слядоў Ад капытоў. Муравейка. Адбіваецца кабылка Капытамі ад ваўкоў. Якімовіч.
•••
Задраць капыты — здохнуць (пра жывёліну), памерці (пра чалавека).
капы́тнік, ‑у, м.
Шматгадовая ядавітая балотная расліна сямейства ароідных з дробнымі кветкамі.
капы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да капыта, капытоў. Капытныя хваробы. // Які мае капыты. Капытныя жывёлы.
2. у знач. наз. капы́тныя, ‑ых. Назва атрада млекакормячых, у якіх фалангі пальцаў пакрыты капытамі.