Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кадзі́ла, ‑а, н.

1. Металічны сасуд на доўгіх ланцужках, у якім у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы. [Поп], махаючы кадзілам, напусціў вельмі многа пахучага ладану. Каваль. Праз сіняваты пахучы дым кадзіла блішчыць пазалота іканастаса. Брыль.

2. Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства губакветных з белымі пахучымі кветкамі.

•••

Раздзьмуць кадзіла гл. раздзьмуць.

кадзі́льніца, ‑ы, ж.

Тое, што і кадзіла (у 1 знач.).

кадзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кадзіла. Кадзільны дым.

кадзірава́льнік, ‑а, м.

Тое, што і кадзіроўшчык.

кадзірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для кадзіравання.

кадзі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кадзіраваць.

кадзі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да кадзіраваць.

кадзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зашыфраваць (зашыфроўваць); паведамленне пэўнымі ўмоўнымі знакамі ​1 (кодам). Галай вывеў вонкі доўгую антэну дальняй сувязі, падключыў да рацыі поўную магутнасць акумулятараў і пачаў кадзіраваць тэкст перасцярогі. Шыцік.

кадзіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для кадзіравання.

кадзіро́ўшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па кадзіраванню.