Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брашурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Сшываць або змацоўваць друкаваныя лісты кнігі, брашуры, часопіса і пад. адпаведна нумарацыі. Стомы пальцы рук не чуюць, клеяць, рэжуць, брашуруюць. А. Александровіч.

[Ад фр. brocher.]

брашуро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да брашуроўкі. Брашуровачныя работы.

2. у знач. наз. брашуро́вачная, ‑ай, ж. Майстэрня, цэх, дзе робіцца брашураванне.

брашуро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. брашураваць; брашураванне.

брашуро́ўшчык, ‑а, м.

Друкарскі рабочы, які займаецца брашуроўкай.

брашуро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да брашуроўшчык.

бро́вар, ‑а, м.

Вінакурны завод; вінакурня. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі вочкамі з недалёкага панскага бровара. Бядуля.

бро́варны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць бровару, выкарыстоўваецца на бровары. Броварны чан.

бро́варскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бровара. Броварскія рабочыя.

бро́варшчык, ‑а, м.

Майстар, які працуе на бровары.

бро́вы,

гл. брыво.