брашураваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Сшываць або змацоўваць друкаваныя лісты кнігі, брашуры, часопіса і пад. адпаведна нумарацыі. Стомы пальцы рук не чуюць, клеяць, рэжуць, брашуруюць. А. Александровіч.

[Ад фр. brocher.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)