Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

выфарбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выфарбаваць.

вы́франціцца, ‑нчуся, ‑нцішся, ‑нціцца; зак.

Разм. Франтавата адзецца; разадзецца. Гаранскі выфранціўся ўжо, як малады, і нецярпліва чакаў, калі нарэшце ўправіцца Вера Іванаўна. Сабаленка.

вы́франціць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; зак., каго.

Разм. Элегантна адзець; разадзець.

вы́франчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выфранціць.

выфра́нчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выфранціцца.

2. Зал. да выфранчваць.

выфра́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выфранціць.

выхава́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца выхаваннем каго‑н. [Люда:] — Увайшла я ў клас... І не адна ж зайшла, а як на суд: і выхавальнік іхні, і метадыст, і студэнты... Брыль.

выхава́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да выхавальнік.

выхава́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выхавання. Выхавальніцкая дзейнасць.

вы́хаванасць, ‑і, ж.

Уласцівасць выхаванага.