вы́хапіць, ‑шлю, ‑піш, ‑піць; каго-што.
1. Імгненна выняць, дастаць. Выхапіць шаблю з ножнаў. □ [Жанчына] кінулася наперад і выхапіла дзяўчынку проста з-пад машыны. Скрыпка. // Узяць што‑н. наўгад, выпадкова. Выхапіць цытату. // перан. Вылучыць святлом, позіркам і пад. Агеньчык цыгаркі на момант выхапіў з цемры.. твар [Цімоха], чорную калматую бараду, аблуплены казырок салдацкай шапкі. Сіўцоў.
2. Схапіўшы, забраць, адабраць; вырваць. Выхапіць палку з рук. // перан. Вызваліць. Недзе там застаўся.. камандзір, іх таварыш. Пакуль гітлераўцы апамятаюцца, трэба выхапіць яго адтуль. Шахавец.
вы́хаплены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выхапіць.
вы́харкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Харкаючы, выдаліць з горла.
выха́ркваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выхаркаць, выхаркнуць.
вы́харкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.
Разм. Харкнуўшы, выдаліць з горла.
выхва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і выхваляць.
выхва́льны, ‑ая, ‑ае.
Прасякнуты хвальбою. Выхвальны тон. Выхвальная заява.
выхва́льства, ‑а, н.
Тое, што і выхвалянне (у 2 знач.).
выхваля́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ляцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той (тая), хто любіць выхваляцца; хвалько. Так ненатуральна прагучала гэтае слова, што партызаны маглі палічыць Лявонку за выхваляку. Жычка.
выхваля́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выхваляцца (у 1 знач.).
2. Саманадзейная хвальба, самахвальства.