вы́тыркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вытыркнуў і вытырк, ‑ла; зак., каго-што.
Разм. Выставіць, высунуць за межы чаго‑н.; утварыць выступ. Шэмет не паспеў падумаць, што зрабіць, як паплавок зноў спакойна адным кончыкам вытырк з вады. Лобан. Стафанковічаў твар стаў зямлісты, вызначылася худзізна на скронях, нейк у адзін момант вытырклі скулы, апалі шчокі. Чорны.
вы́тычкаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вытычкаваць.
вы́тычкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Вызначыць напрамак тычкамі. Вытычкаваць лінію. Вытычкаваць шлях.
вытычко́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да вытычкоўваць.
вытычко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вытычкаваць.
вы́фарбаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выфарбаваць.
вы́фарбавацца, ‑буецца; зак.
Пакрыцца фарбай, пафарбавацца.
вы́фарбаваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
Пакрыць фарбай; пафарбаваць. Дом — усім дамам дом. Акон на дзесяць махнула [Параска]. Правільна, будаваць дык будаваць. Выфарбавала. Як лялька стаіць. Лобан.
выфарбо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выфарбавацца.
2. Зал. да выфарбоўваць.