Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

капіталізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Ператварыцца (ператварацца) у капітал (у 1 знач.).

2. толькі незак. Зал. да капіталізаваць.

капіталізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) капіталізацыю.

капіталіза́цыя, ‑і, ж.

1. Пераход на капіталістычны шлях развіцця; укараненне форм капіталістычнай гаспадаркі. Капіталізацыя сельскай гаспадаркі.

2. Ператварэнне прыбавачнай вартасці ў капітал (у 1 знач.).

3. Вызначэнне вартасці прадпрыемства або іншай маёмасці па гадавых даходах ад іх і існуючаму ў даны перыяд уліковаму працэнту ў капіталістычным грамадстве.

капіталі́зм, ‑у, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам (змяняе феадалізм, папярэднічае сацыялізму — першай фазе камунізма). Капіталізмам называецца такое ўстройства грамадства, калі зямля, фабрыкі, прылады і інш. належаць невялікаму ліку землеўладальнікаў і капіталістаў, а маса народа не мае ніякай або амаль ніякай уласнасці і павінна таму наймацца ў работнікі. Ленін.

капіталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Прадстаўнік пануючага класа капіталістычнага грамадства, які валодае капіталам і атрымлівае прыбавачную вартасць шляхам эксплуатацыі наёмнай працы. Клас капіталістаў.

2. Разм. Багацей, багатыр.

капіталі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да капіталіст.

капіталісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капіталізму, уласцівы яму. Капіталістычны лад. Капіталістычныя краіны. Капіталістычная вытворчасць.

капіта́льна, прысл.

Разм. Грунтоўна, салідна.

капіта́льнасць, ‑і, ж.

Якасць капітальнага.

капіта́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з пашырэннем асноўных фондаў народнай гаспадаркі. Капітальнае будаўніцтва. // Істотны, асноўны, карэнны. Капітальны рамонт.

2. Грунтоўны, важны. Капітальнае навуковае даследаванне.

•••

Капітальная сцяна гл. сцяна.

Капітальныя ўкладанні гл. укладанне.