Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капёр, капра́ і ка́пар 1, ка́пара, м.

1. Металічная або драўляная канструкцыя для забівання паляў. Важка бабай бухае капёр, заганяе ў дно глыбока палі. Русецкі.

2. Збудаванне над шахтай для ўстаноўкі пад’ёмніка. Там [у Салігорску] выраслі высачэзныя стальныя капры першых беларускіх шахт. Паслядовіч.

капіі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Уст. Перапісчык, які знімае копіі з дакументаў.

2. Мастак, які капіруе арыгінальныя творы іншых мастакоў.

капіля́р, ‑а, м.

1. Трубачка з вельмі вузкім унутраным каналам. // Усякі невялікі вузкі канал (напрыклад, у порах глебы, дрэва).

2. Самы тонкі крывяносны сасуд.

[Ад лац. capillaris — валасяны.]

капіля́рнасць, ‑і, ж.

Здольнасць вадкасцей паднімацца і апускацца па капілярах.

капіля́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капіляра, з’яўляецца капілярам. Капілярная трубка.

капірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаецца для капіравання. Капіравальны апарат. Капіравальная папера. Капіравальны аловак.

капірава́льшчык, ‑а, м.

Тое, што і капіроўшчык.

капірава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да капіравальшчык.

капірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. капіраваць.

капірава́цца, ‑ру́ецца; незак.

Зал. да капіраваць.