кага́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кагату. Кагатны ўчастак.
каго́р, ‑у, м.
Сорт чырвонага дэсертнага вінаграднага віна.
[Ад геагр. назвы.]
каго́рта, ‑ы, ДМ ‑рце; Р мн. кагорт; ж.
1. Атрад войска ў Старажытным Рыме, які складаў дзесятую частку легіёна.
2. перан. Група людзей, згуртаваная агульнымі ідэямі, мэтамі. Слаўная кагорта бальшавікоў. □ Міхаіл Сярмяжка належыць да той шматлікай і слаўнай кагорты будаўнікоў-вандроўнікаў, якія не заседжваюцца доўгі на адным месцы. Дадзіёмаў.
[Ад лац. cohors, cohortis.]
када́нс, ‑у, м.
Тое, што і кадэнцыя (у 1 знач.).
[Фр. cadence.]
када́стр, ‑у, м.
Спец. Вопіс чаго‑н., сістэматызаваны збор звестак аб чым‑н. Кадастр падземных вод. Кадастр карысных выкапняў.
[Фр. cadastre.]
када́стравы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да кадастру. Кадастравыя кнігі.
ка́даўб, ‑а, м.
Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны. Лявона Богуша зацікавіў кадаўб. Палявік, ён ніколі не бачыў такой тоўстай калоды, выдзеўб[а]най ўнутры, з дзіркай убаку. Чарнышэвіч.
кадаўбе́ц, ‑бца, м.
Невялікі кадаўб. Кадаўбец для солі. Кадаўбец з маслам.