капе́йчына, ‑ы, ж.
Разм. Пра невялікія, мізэрныя грошы. Сушчэвічаў бацька.. зямлі не араў і хлеба не сеяў, а пускаў у ход дробную капейчыну. Чорны.
капела́н, ‑а, м.
У каталіцкай і англіканскай цэрквах — свяшчэннік пры капліцы або дамашняй царкве. // Свяшчэннік у арміі.
[Лац. capellanus.]
капелі́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. капеліраваць.
капелі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Аддзяліць (аддзяляць) золата і серабро ад прымесі акісляемых металаў шляхам прагравання са свінцом у капелі.
капе́ль, ‑і, ж.
Спец. Пасудзіна з порыстых матэрыялаў для капеліравання.
[Ням. Kapelle з лац.]
капельды́нер, ‑а, м.
Уст. Тэатральны служыцель, які правярае білеты і паказвае гледачам месцы ў зале.
[Ням. Kapelldiener.]
капельды́нерскі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да капельдынера, належыць яму. Капельдынерскія абавязкі,
ка́пелька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
1. Памянш.-ласк. да капля (у 1 знач.).
2. толькі адз. Самая малая колькасць чаго‑н. Ужо засталася толькі капелька [чаю] на самым дне, і шкада было яе выпіваць, і нельга было выцерпець. Кулакоўскі. // у знач. прысл. ка́пельку. Зусім нямнога, чуць-чуць. Адпачыць капельку.
•••
Ні капелькі — ніколькі, ані.
капельма́йстар, ‑тра, м.
Асоба, якая кіруе хорам або аркестрам; дырыжор.
[Ням. Kapellmeister.]
капельма́йстарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капельмайстра, належыць яму.