Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абры́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. З сілай апусціць, зваліць, абрушыць што‑н. на каго‑, што‑н. Хочацца абрынуць на здраднікаў такую дубіну, каб адным махам скрышыць змяіныя гнёзды. Карпюк.

2. перан. З вялікай сілай накіраваць, нацэліць на каго‑, што‑н. Дот абрынуў на галаву калоны кулямётныя чэргі. Хадкевіч. І выйшла так, што Юрка абрынуў на Севу не толькі сваё абурэнне, а і сваю крыўду. Карпаў.

абры́с, ‑у, м.

Малюнак прадмета адной вонкавай рыскай; контур. Я помніць буду скал абрысы І вашу песню, кіпарысы! Пушча. Навакольныя прадметы набывалі ранейшыя, знаёмыя абрысы. Навуменка. // перан. Агульная характарыстыка, беглы агляд чаго‑н. У хадзе распрацоўкі трох тэм, якія ўзніклі яшчэ на зары творчасці, Танк намаляваў у агульных абрысах вобраз новага станоўчага героя. У. Калеснік.

[Ням. Abriss.]

абрысава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абрысаваць.

абрысава́цца, ‑суецца; зак.

1. Вырысавацца, абазначыцца на якім‑н. фоне; набыць выразнасць контураў. У святле вулічнага ліхтара раптам абрысавалася постаць. Арабей. // перан. Зрабіцца ясным, відавочным. Абрысаваўся план экспедыцыі.

абрысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

1. Абвесці рыскай, абчарціць. Вутрым памаўчаў. — Яны гэта, бабы, могуць... Ручку.. [сынаву] абрысавала мне ў другім пісьме. Брыль.

2. Даць характарыстыку каму‑, чаму‑н.; абмаляваць, апісаць. Абрысаваць абставіны.

абрысо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абрысоўваць — абрысаваць і абрысоўвацца — абрысавацца.

абрысо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абрысавацца.

2. Зал. да абрысоўваць.

абрысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абрысаваць.

абрысо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. абрысоўваць — абрысаваць (у 2 знач.) і абрысоўвацца — абрысавацца.

абры́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абрыць.