Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абру́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абрушыцца.

2. Зал. да абрушваць.

абру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абрушыць.

абру́шыцца, ‑шыцца; зак.

1. Рынуцца, паляцець, пасыпацца на каго‑, што‑н. Застрачылі кулямёты, аўтаматы, на паліцэйскіх абрушыўся град куль. Васілеўская. // перан. Наваліцца на каго‑, што‑н. (пра вайну, голад, няшчасце і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш. Танк.

2. перан. Імкліва і нечакана напасці на каго‑, што‑н.; атакаваць. Чорны груган кружыць над наваколлем і вось-вось абрушыцца на Панятоўшчыну. Кавалёў. // Напасці, накінуцца на каго‑н. з папрокамі, лаянкай, абвінавачваннямі. Як толькі Шаблюк закончыў, Мікульскі.. абрушыўся на яго з тымі ж самымі фактамі. Марціновіч. Спачатку меўся ўскочыць архірэй І гневам абрушыцца вялікім На дзёрзкага папа. А. Астапенка.

абру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

З сілай апусціць, зрынуць што‑н. на каго‑, што‑н.; скінуць. Раптам, як таран, Гарыдавец абрушыў на ўсіх Вясельны стол, нож бліснуў у руках. Танк. // перан. Накіраваць на каго‑н. усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад. Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага. Карпюк.

абрушэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абрушыць, абрушыцца.

абры́вак, ‑рыўка, м.

Адарваны кавалак, частка чаго‑н. Неяк, бегаючы з дзецьмі па вуліцы, Ніна басанож ступіла на абрывак калючага дроту. Мележ. Вецер гнаў па небе абрыўкі хмар, і, калі месяц хаваўся за імі, рабілася, цёмна. Мікуліч. // перан. Няпоўная, незакончаная частка чаго‑н., асобны кавалак. У галаве роіліся абрыўкі думак, і іх цяжка было прывесці да парадку. Лынькоў.

абрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. абрываць — абарваць ​1 (у 1, 2 знач.) і абрывацца — абарвацца (у 1 знач.).

абрыва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абарвацца.

2. Заканчвацца абрывам, пераходзіць у абрыў. Бераг проста абрываўся ўніз. Чорны. З іншых трох бакоў скала строма абрываецца ў возера. Шамякін.

3. Зал. да абрываць.

абрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абарваць ​1.

абрыва́ць 2, ‑ае; што.

Незак. да абрыць.

абры́вістасць, ‑і, ж.

Уласцівасць, якасць абрывістага.