Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уві́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да увільнуць.

увільгатне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. увільгатняць — увільгатніць і стан паводле знач. дзеясл. увільгатняцца — увільгатніцца.

увільгатні́цца, ‑ніцца; зак.

Стаць вільготным; насыціцца вільгаццю.

увільгатні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць вільготным, насыціць вільгаццю. Веснавыя дажджы ўвільгатнілі глебу.

увільгатня́льнік, ‑а, м.

Прыбор, прыстасаванне для ўвільгатнення паветра.

увільгатня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да увільгатніцца.

2. Зал. да увільгатняць.

увільгатня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да увільгатніць.

увільго́тнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад увільгатніць.

увільну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Спрытна ўхіліцца ад сустрэчы, сутычкі з кім‑, чым‑н.; лоўка павярнуўшыся, пазбегнуць чаго‑н. Увільнуць ад удару. □ — Я ўжо іду, — і бег [Федзька] дахаты, азіраючыся на бацьку, каб увільнуць, калі той захоча аперазаць. Арабей. // Непрыкметна пайсці, паехаць, скрыцца ад каго‑н. На агароджапай канатамі арэне рысоўка не паможа, бо там няма куды увільнуць, няма кім засланіцца. Карпюк.

2. перан.; ад чаго. Ухіліцца ад чаго‑н., карыстаючыся рознымі хітрыкамі; выкруціцца. Увільнуць ад цяжкай працы. Увільнуць ад прамога адказу. □ Калі ўзяць, дык — [кулак] надта хітры, Калі даць, дык — «носік вытры». Увільне не сяк, дык так, Бо нашто ж бы быў кулак? Крапіва. Калі раней [Валодзя] толькі і думаў, як увільнуць ад работы, дык цяпер ніколі не адстае ад астатніх. Рунец.

увіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Незак. да увінуцца.

2. Зал. да увінаць (гл. увінуць у 1 знач.).