Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыццаціметро́вы, ‑ая, ‑ае.

Мера ў трыццаць метраў. Трыццаціметровая вышыня.

трыццаціміну́тны, ‑ая, ‑ае.

Які прадаўжаецца трыццаць мінут.

трыццацірублёвы, ‑ая, ‑ае.

Цаной або вартасцю ў трыццаць рублёў. Трыццацірублёвая сукенка.

трыццацірублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Разм. Грашовы знак вартасцю ў трыццаць рублёў, які выйшаў з ужытку.

трыццаціты́сячнік, ‑а, м.

Працаўнік горада, які добраахвотна паехаў у 1955–1957 гг. на гаспадарча-арганізатарскую работу ў вёску па закліку Камуністычнай партыі.

тры́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 30. Трыццаць падзяліць на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 30. Трыццаць крокаў. Трыццаць капеек. Трыццаць гадоў.

трышчаці́ннік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства злакаў з голым сцяблом і раскідзістай мяцёлкай, расце на лугах, у лясах і сярод хмызняку. Трышчаціннік сібірскі. Трышчаціннік каласісты.

трыя́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Кніжн. Адзінства, якое ўтвараецца трыма асобнымі прадметамі, паняццямі або часткамі, членамі.

2. У філасофскай сістэме Гегеля — трохступеньчатае развіццё ідэі, якое вызначае тры ступені ў развіцці з’яў рэчаіснасці: тэзіс, антытэзіс і сінтэз. Дыялектычная трыяда.

[Грэч. triás — тройца, траістасць.]

трыяле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Верш з васьмі радкоў, дзе чацвёрты і сёмы паўтараюць першы радок, а восьмы — другі, пры гэтым увесь верш мае дзве рыфмы. [Максім Багдановіч] быў умелы майстар верша — і перад чытачом упершыню разгарнуліся беларускія папірусы пентаметраў і ярка зазвінелі не чутыя на гэтай мове беларускія тэрцыны, трыялеты, актавы... Клышка.

[Фр. triolet.]

трыянгуля́тар, ‑а, м.

1. Спецыяліст па трыянгуляцыі.

2. Назва розных прыбораў, якія выкарыстоўваюцца ў геадэзічных работах.